Беларусізацыя – выдумка расейскай прапаганды?

Актывіст грамадскай кампаніі «Умовы для мовы» Ігар Случак настойвае на тым, што сёння не варта казаць пра «мяккую» ці «жорсткую» беларусізацыю. Чаму так і пры чым тут Уладзімір Макей ды новы амбасадар Расеі? Адказы – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з Ігарам Случаком.

Расейская прапаганда актыўна карыстаецца вобразам небяспечнага нацыяналізму, які нібыта расквітнеў у Беларусі. Маўляў, нават міністр замежных справаў Уладзімір Макей выказвае жаданне падпісаць любы дакумент за захаванне незалежнасці і ўсё часцей звяртаецца да беларускай мовы.

«Беларускую мову заўжды выцягваюць, як таго труса, як нейкі жупел. Яе заўжды выкарыстоўваюць для сваіх палітычных мэтаў», – выказаўся Случак.

Таксама ў праграме:

  • Навошта расейскі амбасадар заігрывае з мовай?
  • Чаму не трэба верыць у любоў чыноўнікаў да беларускай мовы?
  • Колькі гадоў засталося беларускай мове?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Сілавікі выкралі журналістку і абвінавацілі ў крадзежы

Што можа запаволіць рэвалюцыю?

У якім ізалятары горш: у Жодзіна ці на Акрэсціна?

Андрэй Елісееў: Пуцін загадаў Лукашэнку адсекчы камунікацыю з заходнімі лідарамі

Дыджэй пераменаў: Сілавікі вераць, што яны робяць нешта слушнае

Ці Лукашэнка гатовы да перадачы ўлады?

Студэнтка спрабавала спыніць мінібус, каб вызваліць мужа

Лукашэнка ўтрымаецца дзякуючы вайскоўцам, як Мадура ў Венесуэле?