Словам і «Тамагаўкам» па заклапочанасці і занепакоенасці. Чаму Трамп ударыў па Сірыі?


«Вельмі занепакоеныя эскалацыяй напружанасці ў Сірыі ды зыходзім з неабходнасці безумоўнага захавання нормаў міжнароднага права і недапушчальнасці аднабаковых дзеянняў без санкцыі Рады бяспекі ААН», – гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.

У адрозненне ад свайго ўсходняга хаўрусніка, афіцыйны Менск адрэагаваў на начны ракетны ўдар ЗША па авіябазе сірыйскага ўраду куды больш стрымана. Дый увогуле не згадаў ЗША.

Тым часам Крэмль рэзка раскрытыкаваў Вашынгтон за атаку ды ў адказ прыпыніў дзеянне мемарандуму аб бяспецы палётаў у Сірыі. І гэта пры тым, што выпушчаныя ажно 59 крылатых ракетаў «Тамагаўк» знішчылі выключна ваенныя абʼекты Башара-аль-Асада, не зачапіўшы расейскіх пазіцыяў. У Белым доме ўдар па авіябазе сірыйскіх урадавых войскаў назвалі адказам на хімічную атаку апошніх у правінцыі Ідліб у гэты аўторак, ахвярамі якой сталіся дзясяткі мірных жыхароў.

«Трамп цудоўна разумее, што з людзьмі, якія дзейнічаюць з пазіцыі сілы, трэба таксама размаўляць з пазіцыі сілы. Іншую мову яны будуць успрымаць як праяву слабасці», – каментуе ракетны ўдар па сірыйскай вайсковай базе дырэктар Інстытуту беларускай дэмакратыі Юрась Зянковіч.

Больш у відэаматэрыяле!