Слонімскі актывіст: Мы цывілізаваныя людзі, хочам нармальнай размовы з уладамі


Улады Слоніму запрашаюць да дыялогу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Ужо 19 красавіка мае адбыцца адмысловы круглы стол у памяшканні райвыканкаму. Крок нечаканы – асабліва на фоне агульнага пераследу за грамадскую актыўнасць і масавыя рэпрэсіі супраць усіх нязгодных.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў звярнуліся ў мясцовы райвыканкам з адкрытым лістом некалькі дзён таму. Яны і прапанавалі размаўляць разам аб праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія хвалююць грамадства. І вось ёсць адказ. Дэмакраты Слоніму прапаноўваюць размаўляць з прадстаўнікамі розных структураў: міліцыі, адукацыі, гандлю, камунальнікаў, дэпутатаў. Аднак галоўнае пытанне – чаму раптам пасля хвалі застрашвання і пераследу чыноўнікі вырашыліся на дыялог?

Кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтру і сябра Беларускага нацыянальнага камітэту Віктар Марчык у «Гарачым каментары».

«Мы цывілізаваныя людзі, і хочам нармальнай канструктыўнай размовы [з уладамі]. Спрабуем да іх дагрукацца і сказаць, што ўсё ж з намі трэба размаўляць. А як сябе будуць паводзіць улады – гэта ўжо іншае пытанне», – адзначыў Віктар Марчык.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: