Следчыя пра Змітра Паліенку: Зламаем «гэтаму хлопчыку» жыццё, бо ён супраць уладаў


Справа, у якой больш пытанняў, чым адказаў. Актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка ўжо 13 дзень застаецца за кратамі: 20 сакавіка маладзёна затрымалі ў ягонай кватэры, праваахоўнікі падазраюць яго ў асабліва злосным хуліганстве. Што ж сапраўды адбылося? Размаўляем з ягоным сябрам грамадскім актывістам Вячаславам Касінеравым.

«Па апошніх навінах мы ведаем, што Змітра, невядома па чыім загадзе (мы мяркуем, што гэта можа быць загад ГУБАЗіКу, бо яны зараз займаюцца найбольш сцісла актывістамі, ці гэта КДБ нейкае) перавялі па нейкім незразумелым загадзе ў Жодзіна. Пры гэтым заўтра павінныя былі адбывацца нейкія следчыя дзеянні суадносна санкцыяў Следчага камітэту. А СК сам не ведае і не разумее, дзе падзеўся Зміцер. То бок мы бачым, што адбываецца нейкае прававое бязмежжа. Як вы справядліва заўважылі, чалавек без абвінавачання 13 содні знаходзіцца ў ізаляцыі, пад арыштам, зараз пераведзены ў турму, і як гэта можна разважыць – мы не разумеем.

Балончык у Зміцера быў, ён гэта не адмаўляе. Але яго прынцыповая пазіцыя – гэта самаабарона. Мы ведаем, што жыхары гэтага пад’езду гатовыя даваць паказанні, яны пра гэта казалі, што чалавек (які нібыта пацярпелы) злоўжывае алкаголем, ён агрэсіўны. І ён не першы ўжо раз кідаўся на жыхароў падʼезду. Яны самыя кажуць следчым: за што вы збіраецеся гэтаму хлопчыку ламаць жыццё дзеля гэтага алкаша? На што ім адказваюць: вы ж разумееце, гэты хлопчык супраць уладаў…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu