Сірыя: ядравыя дзяржавы набліжаюцца да вайны?


Самы жорсткі вайсковы перыяд за сем гадоў сірыйскай вайны. Разгром «Ісламскай дзяржавы», замест таго, каб пракласці шлях да замірэння, часам падобна, што наадварот імкліва набліжае нас да трэцяй сусветнай вайны.

За няпоўныя паўтара месяцы гэтага году амерыканцы ў Сірыі ўпершыню атакавалі расейскіх кантрактнікаў, Ізраіль нанёс удары па іранскіх пазіцыях у Сірыі, а Турэччына пагражае напасці на амерыканскіх інструктараў.

Што ж там адбываецца? Што выклікала беспрэцэдэнтную эскалацыю сірыйскага канфлікту менавіта сёлета? Наколькі рэальная пагроза наўпроставага вайсковага сутыкнення галоўных сусветных гульцоў і як гэта ўсё адбіваецца на Беларусі? Глядзіце на відэа ў праграме «Давайце разбірацца».

Станіслаў Івашкевіч, «Белсат»

Фота – REUTERS/Khalil Ashawi