Сірыйскае дэжа-вю; Расея: крызіс паглыбляецца; ЗША: выбар раззлаваных

Галоўнае за тыдзень на планеце. Свежы «Прасвет». Варта глядзець шырэй.

Сірыйскае дэжа-вю: Жэнева – гэта Менск, Алепа – гэта Дэбальцава

Жэнеўскія мірныя перамовы па Сірыі сарваныя, але Мюнхенскія далі надзею. У гэты час Асад, «Хізбула», Іран і Расея разгарнулі шырокую атаку на сталіцу паўстанцаў. У экспертаў – дэжа-вю: яны бачылі гэта год таму. Жэнева – гэта Менск, Алепа – гэта Дэбальцава. Перамовы – перамовамі, а пакуль вайна – паводле раскладу.Хто ў Пуціна вораг нумар адзін? Ці ў «Ісламскай дзяржаве» адбудзецца пераварот палявых камандзіраў? Ці «Даэш» можа стаць пратэктаратам Саудаўскай Аравіі? Якую галоўную сілу сірыйскай вайны не запрасілі на перамовы ў Жэневе? Пра што Расея магла дамовіцца з прадстаўнікамі Саудаўскай Аравіі ў Мюнхене?Госць праграмы – Вітальд Рэпэтовіч, публіцыст парталу Defence24.pl, падарожнік, які некалькі разоў быў у Сірыі падчас вайны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”110431″ img_size=”large”][vc_column_text]

Масква. Крызіс паглыбляецца

Залежнасць курсу расейскага рубля ад кошту на нафту вырасла ў два разы за апошнія паўгода. Пра гэта паведамляе агенцтва Блумберга. Кошт нафты працягвае падаць, і расейская эканоміка за ім. Заходнія краіны не збіраюцца здымаць санкцыі, уведзеныя за анексію Крыму і агрэсію на Данбасе, а замежныя інвестары працягваюць выводзіць свае капіталы. Які эфект ад расейскіх бомбаў ва Украіне і ў Сірыі ўжо заўважны ў самой Расеі?[/vc_column_text][vc_single_image image=”110419″ img_size=”large”][vc_column_text]Чаму расейскія ўлады не вырашаюць праблемы валютных іпатэчнікаў? Што азначае маскоўская «ноч доўгіх каўшоў»? Якую цану Пуцін мог запатрабаваць за адносны мір у Сірыі?Падзеі ў Расеі каментуе з Масквы Аляксандр Асаўцоў, былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі, палітолаг, адзін з лідараў «Салідарнасці».[/vc_column_text][vc_single_image image=”110423″ img_size=”large”][vc_column_text]

КНДР: ядравы шантаж працягваецца

Паўночная Карэя запусціла штучны спадарожнік Зямлі. У адказ ад Аўстраліі да Кітая – неспакой і няпэўнасць. Міжнародная супольнасць расцэньвае такі крок Пхеньяну як парушэнне рэзалюцый Рады Бяспекі ААН. Мы сабралі для вас самыя яскравыя факты аб паўночнакарэйскім рэжыме і даследавалі, чаму ён супрацьпастаўляе сябе ўсяму свету.[/vc_column_text][vc_single_image image=”110427″ img_size=”large”][vc_column_text]

Выбар раззлаваных амерыканцаў

У амерыканскай палітыцы ёсць прымаўка: у Нью-Гэмпшыры нараджаецца прэзідэнт. Высновы пасля першасных выбараў, якія прайшлі там днямі, рабіць заўчасна, але ўжо цяпер відавочна: рэспубліканцы рэзка ідуць направа, а дэмакраты – налева. Перамагае радыкальная рыторыка, прайграюць традыцыйныя палітыкі ды істэблішмент.[/vc_column_text][vc_single_image image=”110435″ img_size=”large”][vc_column_text]

Рэха «Рэвалюцыі парасонаў»

Дзевяноста параненых паліцэйскіх і журналістаў, 54 асобы затрыманыя – такі вынік адных содняў пратэстаў у Гон-Конгу. Каталізатарам закалотаў стаў знос нелегальных шапікаў, што паўстаюць на час святкавання кітайскага Новага года, але ці справа не сягае глыбей.

СП, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Міхэіл Саакашвілі: Пуцін прабуе пазбавіцца ад Лукашэнкі. «ПраCвет» з Алінаю Коўшык

Рэжыму катастрафічна не стае грошай. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Навошта Лукашэнка паляціць да Пуціна? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці Расея зноў пачынае інтэграцыю? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці Лукашэнка з Пуціным у адным акопе? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Калі Святлана Ціханоўская вернецца ў Беларусь? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Супраць каго контрсанкцыі Лукашэнкі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Што плануе Лукашэнка і як адкажуць яму беларусы? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою