Кожны з нас Сіліконавыя грудзі і мезаніткі ў твары. Якую пластыку робяць беларусы?


Калісьці вядомую беларускую фітнэс-мадэль Віку Світ пакрыўдзіў хлопец. Абвінаваціў у залішняй вазе. З тае пары яна занялася спортам і зрабіла шэраг пластычных аперацый. Новыя грудзі, пухнатыя губкі і падцяжка твару…

Віка адчувае сябе шчаслівай і дзеліцца досведам з публікай. Сёння яна выбірае сабе кавалераў. А беларуская ўдзельніца скандальнага расейскага рэаліці-шоу «Дом-2» Настасся Балінская наадварот зрабіла пластыку носа ў Горадні і сёння пражывае кожны дзень як кашмар. Што ж здарылася?

Новы выпуск народнага беларускага ток-шоу прысвечаны пластычным аперацыям у Беларусі. Топавыя хірургі даюць кансультацыі проста ў студыі, а госці расказваюць пра ўласны досвед пластычных аперацый. Месцамі градус дыскусіі распаляецца і пераходзіць у гарачую спрэчку!

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары