Сілавікі выкралі журналістку і абвінавацілі ў крадзежы

Падман і пустыя пагрозы: з імі сутыкнулася журналістка Наста Захарэвіч пасля затрымання на адной з вулічных акцыяў у Менску.

Лукашэнкаўскія сілавікі шчыруюць на вуліцах беларускіх гарадоў: не шкадуюць нікога, у пастарунках ды на соднях жанчыны сядзяць, як і мужчыны. Пра свае содні распавяла журналістка Наста Захарэвіч.

У «Размове» Святланы Калінкінай яна згадвае пра ціск, гвалт і абсурд сітуацыі.

«Мяне абвінавачвалі ў тым, што я скрала відэарэгістратар, перапрадала яго іншым – дарэчы, супрацоўнікам «Белсату» – і пайшла ў абменнік мяняць гэтыя грошы. Пры гэтым яны гэта нідзе не фіксавалі ў афіцыйных дакументах. Усё гэта ён [працаўнік. – Заўвага рэд.] напісаў на паперцы, і гэтая паперка перадавалася іншым людзям, пакуль мяне ўжо не пасадзілі ў клетку ў РАУСе. Потым яна знікла, і нідзе вось гэтая фантазія афіцыйна не фігуруе», – распавяла Наста Захарэвіч.

Журналістку забралі з вуліцы ды прысудзілі ёй содні. Пра тое, што давялося пабачыць і перажыць у зняволенні, – у «Размове» Святланы Калінкінай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?

Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?

Мікола Дзядок: Беларуская рэвалюцыя – феномен у сусветнай гісторыі

Міліцыянты ў рэгіёнах адхрышчваюцца ад зверстваў менскіх калегаў

Былы супрацоўнік МУС: Сілавікі толькі чакаюць радыкалізацыі пратэстаў

Лукашэнка хоча перагуляць дамовы паміж Расеяй і Захадам

Былы выкладчык БДУ: Немагчыма вучыць праву і маўчаць пра бяспраўе ў краіне

Чым хрысціянскія святары раззлавалі Лукашэнку?