Сілавікі і чыноўнікі ананімна перадаюць падзякі. Андрэй Кім – пра мяккую сілу беларускае мовы


Ці мінуў той час, калі за беларускую мову маглі затрымаць на вуліцы, а чыноўнікі цураліся роднага слова? Пра гэта ў эфіры «Размовы ProContra» гутараць Святлана Калінкіна, Віталь Цыганкоў і дырэктар кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім.

21 лютага адзначаюць Дзень роднае мовы. З 1995 года беларускай мова ў краіне была пад заўважным ціскам, але, паводле госця студыі «Размовы ProContra» Андрэя Кіма, з 2014-га сітуацыя пачала паляпшацца.

«Стаўленне дзяржавы да беларускай мовы памянялася. Магчыма, не так, як нам хацелася, але трэба разумець, што для дзяржаўных дзеячаў, для кіраўніцтва краіны гэта сур’ёзная траўма. Чалавек фармаваўся, і ў яго вораг асацыяваўся з беларускаю мовай. І зараз складана памяняць», – лічыць Андрэй Кім.

Пры гэтым госць праграмы зазначыў: хоць устаноўкі на беларускую мову паўсюль пакуль няма, але і знікла стаўленне да беларускай мовы як да забароненай. Справа шпарчэй ідзе ў сталіцы, але рэгіёны таксама набіраюць тэмп.

  • Якая вобласць мае самых варожых да мовы чыноўнікаў?
  • Ці хутка мы пабачым сусветныя кінанавінкі па-беларуску?
  • І ці будзе сітуацыя з беларускаю моваю паляпшацца надалей?

Глядзіце ў «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай, Віталём Цыганковым і дырэктарам кампаніі «Кінаконг» Андрэем Кімам.

Hавiны
Крутая музыка, лекцыі і падарункі: «Белсат» запрашае на «Мова Фэст»
2020.02.04 18:05

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.