Шынка па Br 1000 за кг. Беларуска – пра кошты ў Іспаніі

Колькі каштуюць харчы ў Барсэлоне, у новым выданні праграма «Беларускі свет» распавядае былая мянчанка Вольга Улевіч.

У сталіцу Каталоніі яна перабралася пяць гадоў таму, калі выйшла замуж. Адпрацаваўшы 16 год журналісткай, а пасля – рэдактарам «Камсамольскай праўды» ў Беларусі, на новым месцы Вольга Улевіч асвоіла зусім іншую прафесію – стала турыстычным гідам і ладзіць аўтарскія туры па Каталоніі.

Свой поспех яна тлумачыць журналісцкімі якасцямі:

«Гід – гэта той, хто расстаўляе акцэнты. І журналісты ўмеюць гэта рабіць».

Акрамя таго, яна арганізоўвае гастранамічныя туры. У каталонцаў ёсць чым здзівіць гасцей. Не жадаеце сыру ў авечай шкуры? Ці хамону па Br 1000 за кг? А можа пакаштуеце «вядзьмарчына віно»? Што трэба шукаць, дык гэта гарбату:

«Тут гарбату не п’юць. А я, проста як наркаман, паўсюль шукаю гарбату», – кажа Вольга.

Некалі яна нават баялася марыць пра тое, што будзе жыць у Барсэлоне:

«Чаму адбываюцца гэткія цуды ў нашым жыцці? Бо ты не хлусіш, ты не ідзеш на кампрамісы. Бо калі табе не падабаецца гэтае жыццё, ты гатовы яго мяняць. Я не магла дазволіць сабе жыць нецікава ў 39 год», – тлумачыць Вольга.

Здымачную групу «Беларускага свету» яна запрасіла на дах адной з барсэлонскіх камяніцаў, дзе зладзіла пікнік. Як выглядае славутае «вядзьмарчына віно» і колькі яно каштуе, глядзіце ў праграме «Беларускі свет» (відэа ў пачатку артыкулу).

ІНШЫЯ ТЭМЫ ПРАГРАМЫ «БЕЛАРУСКІ СВЕТ»:

  • Журналіст Зміцер Галко распавядае, як з’ехаў у Кіеў, каб не адбываць чатыры гады «хіміі» паводле крымінальнай справы, якую называе палітычнай, і першы час жыў у манастыры.
  • Беларускія месцы ў Беластоку і жыццё чалавека, які водзіць па ім экскурсіі, – рэдактара інтэрнэт-старонкі радыё «Рацыя» Аляксея Трубкіна, які перабраўся ў Польшчу з Наваполацку.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Мастачка дала адпор берлінскім ябацькам

Ярмошына прызнала перамогу Ціханоўскай у Грузіі

Інтэрпол пачне паляванне на амапаўцаў

Збірала подпісы за Бабарыку? Будзеш сядзець

Дэпутаты наведалі ў шпіталі дзяўчыну, раненую трыма кулямі і гранатай

Міліцыянты разбілі вокны і стрэлілі ў салон буса

Опер быў у шоку, даў вады і выклікаў хуткую

Затрыманых развесілі ў калідоры, як рыбу для сушкі