Швейцарыя сказала «не!» гарантаванаму штомесячнаму прыбытку


«Я думаю, што людзі і так прыцягвалі б працаваць. Асноўная патрэба чалавека – быць карысным ды развівацца. Мне падаецца, што людзі былі б яшчэ больш прадуктыўныя, калі б рабілі гэта толькі для сябе», – мяркуе ўдзельнік рэферэндуму Стэфан.

Паводле прыхільнікаў гарантаванага прыбытку, яго ўвядзенне магло б развязаць шэраг праблемаў, з якімі сутыкаюцца жыхары краіны. Сярод іншага, вядзецца аб прафесіях, дзе зарабіць неабходныя на жыццё грошы немагчыма. Пры гэтым колькасць працоўных месцаў скарачаецца. Новаўвядзенне магло б паспрыяць станоўчым зменам на рынку працы.Вось што заўважае ініцыятар рэферэндуму Хэ Вагнэр:

«Мы бачым шмат людзей, якія не дабіліся значных поспехаў на працы. Яны нешта робяць на рынку працы, але не маюць унутранай матывацыі. Асноўны ж прыбытак можа паспрыяць перабудове эканомікі ды рынку працы такім чынам, што людзі атрымаюць магчымасць рэалізаваць сябе».

Грамадская ініцыятыва напужала палітыкаў. Ініцыятары рэферэндуму не адказалі на пытанне, адкуль узяць грошы на рэалізацыю прапановы. Тое, што велізарныя сумы неабходна б было шукаць у бюджэце, ні ў каго не выклікала сумневаў. Палітыкі папярэджвалі аб імавернасці павелічэння падаткаў.Як Наталі Фантанэ з Радыкальна-ліберальнай партыі Швейцарыі:

«Гаворка вядзецца пра велізарныя сумы грошай, які б трапілі да людзей, што могуць працаваць. Замест гэтага яны атрымаюць стымул нічога не рабіць».

Швейцарыя стала першаю краінаю, дзе адбыўся гэткі рэферэндум. Ідэя безумоўнага асноўнага прыбытку вядомая ўва ўсім свеце. Эксперыменты з гэтаю сацыяльнаю канцэпцыяй запланаваныя ў Фінляндыі ды Канадзе.Ян Бабіцкі