Шушкевіч: Праз адмену санкцый ЕЗ не легітымізуе Лукашэнкі

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc2tDWTFFamkyNEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Менск і Брусель рыхтуюцца да актывізацыі ўзаемных стасункаў. Пра свой візіт у нашую краіну, у прыватнасці, ужо заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Богдан Здраеўскі.Праўда, усцешаны Лукашэнка чакае прыезду ў Менск найперш інвестараў і банкіраў, а не палітыкаў. Паводле ж прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці, гэта азначае толькі адно: пра рэпрэсіі ды парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне могуць забыць толькі еўрачыноўнікі, але не мы – беларусы.Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што адмена санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі не легітымізуе Лукашэнкі. «Лукашэнка быў легітымным толькі пасля першых выбараў. Пасля гэтага ён не быў легітымным і ніякія выбары не былі прызнаныя цывілізаванымі краінамі. Таму казаць, што гэта вяртае яму нейкі легітымны статус – гэта абсалютна няправільна. Захад такога не робіць», – заўважыў спадар Шушкевіч.Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі не згоды з тым, што санкцыі супраць Лукашэнкі не мелі вялікай ролі ў стрыманні рэпрэсій супраць дэмакратычнай супольнасці. «Насамрэч, стрымлівальны момант санкцыяў, безумоўна, быў. Багата хто з чыноўнікаў рэальна баяўся трапіць у санкцыйны спіс. Улады таксама баяліся пераходзіць гэтую мяжу. Я нагадаю, што пасля ўвядзення санкцыяў у жніўні 2011 годы, былі выпушчаныя 24 палітычныя зняволеныя. І гэта быў прамы вынік палітычных і крыху эканамічных санкцыяў, уведзеных супраць беларускага аўтарытарнага рэжыму. Сваю ролю яны адыгралі, хоць яны не самамэта для беларускіх праваабаронцаў», – заўважыў спадар Бяляцкі.Ён дадаў, што санкцыі – гэта інструмент маніторынгу і кантролю за сітуацыяй. І хоць цяпер гэтага інструмента няма, Захад падкрэслівае, што верыць на словы ўладам Беларусі ён не збіраецца, а будзе глядзець на рэальныя справы і вынікі перамоваў.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу