Гарачы каментар Шушкевіч: Бязглуздзіцу, што нясе Лукашэнка, нармальны несці не можа


Беларуская незалежнасць пад пытаннем? На сувязі са Студыяй Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнае Беларусі.

«Такой бязглуздзіцы, якой нясе Лукашэнка, які ўхваляе сябе як чалавека, які змагаецца за незалежнасць, ніхто нармальны несці не можа. Белавежскае пагадненне вызначыла, што мы незалежная дзяржава. А мы залежныя толькі ад Расеі, з усімі астатнімі вельмі проста. І вось мы сталі незалежнай дзяржавай, у нас, у Менску – каардынацыйны цэнтр СНД, і першае, што зрабіў Лукашэнка, – здаў гэты цэнтр, таму што эканамічны камітэт быў перанесены ў Маскву. Усходняга суседа зноў зрабілі старэйшым братам. Назавіце мне нейкую ініцыятыву Лукашэнкі, накіраваную на рэалізацыю незалежнасці? Гэта проста крывадушша. Ніякага кроку да незалежнасці не зроблена. […]

Саюзная дзяржава – гэта пасадачныя месцы для тых бяздзельнікаў, якія нічога не ўмеюць рабіць, якія жадаюць панаваць, а не ўмеюць кіраваць. Дарэчы як і сам Лукашэнка. Ён лічыць, што кадры вырашаюць усё. Закон трэба выконваць! Нават той бедны закон беларускі. А тут Румас, я лічу вельмі прыстойны прэм’ер. А ён не можа прыняць рашэнне, таму што яму трэба, каб гэта падтрымаў Лукашэнка. А Лукашэнка кіруецца не законам, а ўласнымі пажаданнямі…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Жыхары Магілёва. Як бы паставіліся да аб’яднання Беларусі і Расеі ў адну краіну?

ФОТА: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM

Глядзі таксама
Каментары