Шумчанка: Прышэльцы з Сярэдняй Азіі пакінулі ў дурнях увесь наш урад


Індывідуальныя прадпрымальнікі заклапочаныя збядненнем насельніцтва і нашэсцем азіяцкіх гандляроў, якія вядуць нядобрасумленнаю канкурэнцыю.

Пра гэта заявіў лідар прадпрымальніцкага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка ў праграме «Размова дня», падводзячы разам з вядучым Усеваладам Сцебуракам вынікі мінаючага тыдня, які быў абвешчаны ў свеце як Тыдзень прадпрымальніцтва.

«Чорны» гандаль вядзецца асобамі з Сярэдняй Азіі амаль ва ўсіх раёнах Беларусі», – кажа Шумчанка.

Беларускія ІП скардзяцца, што іх канкурэнты-прыхадні «утойваюць выручку, што прыводзіць да зніжэння падаткаабкладальнай базы».

«Яны пакінулі ў дурнях увесь наш урад», – кажа Шумчанка.

Ён кажа пра карупцыйны складнік, бо «нехта заплюшчвае вочы на гэта».

А вось пакупнікі задаволеныя, бо ў гандляроў з Сярэдняй Азіі кошты ў некалькі разоў ніжэйшыя.

У поўным выданні «Размовы дня» Усевалада Сцебуракі з Анатолем Шумчанкам пра вынікі тыдня таксама глядзіце:

  • на што гатовыя пайсці пакрыўджаныя няроўнай канкурэнцыяй беларускія ІПшнікі?
  • у чым расейскі інтарэс наконт знаходжання беларускіх міратворцаў на Данбасе
  • хто прымусіў БАТЭ падаць у суд на заўзятара за выбяганне на поле з бел-чырвона-белым сцягам
  • што дапамагае беларусам «прачышчаць мазгі»