Гарачы каментар Шумчанка пра візіт у Адміністрацыю Прэзідэнта: Мне спатрэбілася 15 гадоў, каб туды трапіць


30 сакавіка лідар рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка сустрэўся з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай.

«Мы шукалі выхад на структуры, якія змогуць пасадзейнічаць нам у кантактах з Міністэрствам па падатках і зборах», – тлумачыць Анатоль Шумчанка ў эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Паводле лідара «Перспектывы», у Беларусі ёсць «адкрытыя міністэрствы», напрыклад, Мінэканомікі і «закрытыя» – Міністэрства па падатках і зборах, якое не ідзе на кантакты з прадпрымальнікамі.

«Мы хацелі данесці Адміністрацыі інфармацыю пра рэальны стан прадпрымальнікаў. Я ж прыйшоў туды не з пустымі рукамі. Я прыйшоў з канкрэтнымі лічбамі і паказаў Наталлі Іванаўне, што калі мы працавалі па адзіным падатку – плацяжы склалі $ 163 млн у год, а калі ўвялі 222-гі ўказ [указ, які забараняе ІП працаваць без сертыфікатаў. – Заўв. Belsat.eu] – плацяжы склалі $ 66 млн», – кажа Шумчанка.

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары