Што звязвае Мюнхгаўзэна з Беларуссю?


Вы не паверыце, але сёння мы святкуем Дзень нараджэння Барона Мюнхгаўзэна, які меў да Беларусі большае дачыненне, чым падаецца, а да «Хай так TV» – дык і самае непасрэднае.

Сёння мы ляцім на Месяц на газетных качках, правяраем небыліцы і размаўляем у студыі з сапраўдным філосафам Уладзімірам Мацкевічам.

Барон Мюнхгаўзэн раіць звярнуць увагу на наступныя навіны новага выдання «Хай так TV»:

  • Лоўкост прызямліўся ў Горадні, а ў Менску адчыняецца элітны дзіцячы садок.
  • Павел Белавус і Пётр Клюеў забаўляюць адно аднога небыліцамі ў рубрыцы «Хай жартуюць».
  • Ці не падманваюць звычайныя менчукі на вуліцах нашага карэспандэнта?
  • Ці можа фрэзероўшчык зрабіцца філосафам?
  • За што Уладзімір Мацкевіч трапляў у пастарунак?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.