Што звязвае Аляксандра Пушкіна з Ракавам?


«Рускі Байран» альбо самы вядомы расейскі паэт, Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, і беларускае мястэчка Ракаў. Што можа быць супольнага? Глядзіце ў чарговым выпуску «Шыльдаў».

Аўтар і вядоўца праграмы Лявон Вольскі запрашае ў Ракаў, які апеў Міхал Анемпадыстаў у «Народным альбоме». Мы маем ацаніць цікавае спалучэнне назваў вуліц у гэтым аграгарадку, а таксама пагутарыць з мясцовым жыхаром.

Што лучыць Беларусь і Пушкіна? Ці бываў ён тут? Якія старонкі біяграфіі вялікага расейскага паэта і гордага патрыёта Расеі варта нагадаць беларусам? Чаму жыхары Ракава, колішняга гораду беларускіх авантурыстаў і кантрабандыстаў, хваляць жыццё ў ім?

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!