Што вяскоўцы расказваюць пра «добрага пана», які быў прэм'ерам БНР


Дзе толькі не пабывалі ды каго толькі не наведалі стваральнікі праграмы «Вяскоўцы». Прыйшла чарга завітаць і да сельскай інтэлігенцыі, цудоўнай пары настаўнікаў, – мужа і жонкі, якія шмат гадоў прысвяцілі выхаванню маладога пакалення.

Пра выклікі іхнага жыцця, працу і хобі яны шчыра распавялі вядоўцу Віктару Шукеловічу. Падзяліліся яны таксама звесткамі пра свайго земляка, «добрага пана» Рамана Скірмунта, які ў свой час быў прэмʼерам Беларускай Народнай Рэспублікі. Вядоўца таксама не сядзеў, склаўшы рукі, а, як заўсёды, завіхаўся па гаспадарцы, даглядаў жывёлу ды нават сам пакаштаваў корм, прыгатаваны для козаў. Ці спадабаўся Віктару ласунак з казінага меню і чым яшчэ яго частавалі героі праграмы – глядзіце ў прэмʼерным выданні «Вяскоўцаў».