Што возяць з Украіны жыхары Маларыты? «Белсат едзе»


Мы даехалі да паўднёвай мяжы Беларусі, да гораду, у якім можна пачуць не толькі беларускую і рускую мову, але яшчэ ўкраінскую ды паляшуцкі говар. Ну што, 13-тысячная Маларыта, «Белсат» прыехаў!

Ігар Кулей распытаў жыхароў Маларыты пра тое, ці адказна плацяць заробкі на чыгунцы, што жыхары гораду найчасцей прывозяць з Украіны, і як выглядае рэлігійнае жыццё ў горадзе са стогадовай царквой імя святога Мікалая.

belsat.eu