Што ведаюць студэнты «кулька» пра Аляксандра Іванова?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWENKMzBxRmEtb0UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Ivan, ці Аляксандр Іваноў, што рэпрэзентуе Беларусь на «Еўрабачанні», – гонар і радасць Віктара Дробыша – гэтак зазначае ўласна музыка і прадзюсар пераможцы адборачнага конкурсу.А што думаюць і ведаюць пра Аляксандра Іванова студэнты? Мы запыталі каля Універсітэту культуры?

«Я ведаю, што мужчына дарослы, чымсьці падобны да Джыгурды – больш нічога не ведаю».«Пераможца нядрэнны, але мне не падабаецца».«Ведаю, хто перамог – мой зямляк, з Гомля, але я, на жаль, не падтрымлівала яго».«Я ведаю, што едзе нейкі руды хлопец – Айван, вось!».«Галоўным фаварытам для мяне быў гурт «Navi».

Гурт «Navi» – адзіны, які спяваў па-беларуску, аказаўся на адборы на чацвёртым месцы.Перамогу ж Аляксандра Іванова і на «Facebook» прынялі неадназначна: адныя зычаць яму поспеху, узгадваюць ягоныя перамогі ў расейскіх вакальных конкурсах і нагадваюць, што некаторыя выступы Іванова на YouTube набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў.Іншыя беларусы не вераць у тое, што перамога сапраўды дасталася сумленным шляхам: напрыклад, спявачка Ганна Шаркунова задала рытарычнае пытанне – «колькі каштавала Дробышу месца на Еўрабачанні?».Іншыя тэмы: у Вільні пачаліся курсы беларускай мовы «Мова з імбрыкам». Фільм «Гульня на зніжэнне» рэжысёра Эдама МакКея стаў найлепшым фільмам года на меркаванне Гільдыі прадзюсараў ЗША.Марына Вашкевіч, belsat.eu