Што ўратуе айчынную эканоміку?

ЗША паставіць газ паз Літву ў Беларусь. Пра гэта кажа амерыканскі пасол у Вільне. Ці гэта азначае, што захад сапраўды дапаможа Беларусі? Ці гэта ўратуе айчынную эканоміку?

Яраслаў Раманчук, эканаміст:

«Захад дапаможа нам толькі тады, калі мы зможам дапамагчы самі сабе. Справа ў тым, што мы 25 год спадзяваліся на аднаго багатага дзядзьку. Сёння нейкія спадзевы гучаць, што другі багаты дзядзька нам дапаможа. Але багаты дзядзька з Захаду ніколі не дзейнічае так, як дзейнічае Масква. Таму трэба перш за ўсё выканаць хоць той базіс, тыя неабходныя меры, якія прапісаны былі і ў рэкамендацыях сусветнага банку, і еўрапейскага банку развіцця і рэканструкцыі, і нават міжнароднага валютнага фонду. Гэта не значыць, што гэта сусветныя рэформы. Але каб мы маглі навесці парадак у дзяржаўным сектары – гэта абсалютна неабходна».

Ці беларускія ўлады гатовыя на гэтыя змены?

«Сёння не кадравых, не дакументальных доказаў для Захада няма. Лукашэнка зноў ставіць на кадры, якія праводзілі палітыку стагнацыі. Першы квартал будзе рэцэсія. А потым паглядзім».

Дзяржсакратар ЗША гаварыў пра руку дапамогі для Беларусі. Амбасадар ЗША ў Вільні паведаміў, што газ з ЗША можа паставіць газ у Беларусь праз Літву. Ці гэта сапраўды дапаможа Беларусі?

«Рэсурсы Расеі сёння найтаннейшыя. Амерыканцы так танна нам газ не прададуць, нават з усімі зніжкамі. Таксама і з нафтай».

belsat.eu

Тэгі:

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?

Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!