Вяскоўцы Што трэба зрабіць у вечар перад шлюбам?


Магія святочнага вечара напярэдадні вяселля – у праграме «Вяскоўцы».

Хто б ні ўпрыгожваў вясельны каравай – ці хлопцы, ці дзяўчаты – усіх іх у вёсцы Леснікі на Палессі некалі называлі «каравайніцамі». Убіранне бохана напярэдадні вяселля было асобнай дзеяй ад выпякання. Калі мясіць цеста і выпякаць «Божы дар» мусілі дасведчаныя жанчыны, то на яго прыстройванне склікаліся незамужнія дзяўчаты і нежанатыя хлопцы.

Ад упрыгожання каравая фактычна пачыналася вяселле, якое трывала да пяці дзён. Ужо вярнуўшыся дадому вясельнікі часта вярталіся да бацькоў маладых, нібыта «забыўшыся» то куртку, то шапку.

І цяпер у Лесніках перад вяселлем збіраюцца прадстаўнікі самых розных прафесіяў, каб аздобіць вясельны бохан «як колісь». Каравай жа мусіць выкупіць брат маладой, а пачаставаць гасцей – абавязак бацькі дзяўчыны, якая рыхтуецца да шлюбу.

Як у гэты вечар правяраюць, хто найхутчэй з сабраных выйдзе замуж або ажэніцца; хто цэлы вечар мусіць прастаяць на нагах і не можа сесці ды навошта пад канец трасуць абрусамі – глядзіце ў новым выданні «Вяскоўцаў».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Глядзі таксама
Каментары