Што такое беларуская Масада, і чаму яе баяцца мазырскія ўлады?


У 73 годзе да нашай эры рымляне пасля ўзяцця Іерусаліму змагаліся за старажытную яўрэйскую крэпасць Масада. Яе абаронцы выбралі смерць, а не пакутлівае і ганебнае рабства.

Таму мужчыны забілі сваіх жонак і дзяцей, а потым праз лёсаванне забілі адзін аднаго. Гэтыя людзі лічацца героямі, бо не скарыліся ворагу і засталіся вольныя.

Іхны подзвіг паўтарылі праз амаль 2 тыс. гадоў габрэі Мазыра, калі падчас Другой сусветнай вайны ў горад прыйшлі нацысты і бязлітасна знішчалі габрэйскае насельніцтва. 31-га жніўня 1941 года некалькі дзясяткаў габрэяў сабраліся ў адной хаце і здзейснілі самазабойства праз самаспаленне. Ці памятаюць жыхары Мазыра сваіх герояў?