Што спяваюць беларускія выканаўцы на навагодніх карпаратывах?

Як выглядае закуліссе беларускага шоубізнесу? З чаго пачынаецца падрыхтоўка артыста да Еўрабачання? Чаму ў апошніх PR-кампаніях культурная дыпламатыя прыходзіць на змену скандальнасці і правакацыйнасці?

Пра ўсё гэта распавядзе гледачам перадачы «Мова Нанова» журналіст, PR-менеджар «NaviBand» і Марыі Ермаковай Сяргей Андрыянаў.

У граматычнай частцы мы даведаемся, хто сёння прыносіць дзеткам падарункі на Каляды – Святы Мікалай, Дзед Мароз ці нават сам старажытны Зюзя. Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

 

Больш матэрыялаў

Дуэт «Арыстакратычная бледнасць» паказаў, як лупіць трасянкай

Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як!

Беларуская мова аддзяляе ад катаў і забойцаў

Ян Грыб – герой беларускіх пратэстаў

Не шануем беларускага – маем «крэпкага арэшка»

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў