Што рабіць з вусатым сабакам? NEXTA на «Белсаце»


У латвійскім горадзе Рызе думаюць, куды падзець з мэрыі двух катоў былога мэра – Кузю і Мурыса. А ў Беларусі пакуль ніхто не думае, куды падзець 10 кароў, 10 коз, індыкачак, качак, 50 трусоў, 20 свіней, трох страусаў ды АДНАГО ВУСАТАГА САБАКУ з рэзідэнцыі Лукашэнкі. І куды толькі глядзяць зааабаронцы?

У Кыргызстане з жарсцямі арыштоўваюць былога прэзідэнта краіны, у Маскве жорстка разганяюць мірныя пратэсты, пакуль гарыць Сібір… А ў Беларусі ўсё па-ранейшаму стабільна, парадак і, як водзіцца, няма вайны. Бадай, адзіная, акрамя аб****ных кароў, праблема – хуткія «выбары» – кругазварот стабільнасці ў Беларусі.

«Каб ізноў схапіць крэсла і ў яго надоўга прысесці».

Спачатку парламенцкія, праз год – прэзідэнцкія. Народ можа ўжо і не выбраць, а таму за справу па-ранейшаму бярэцца вядомая сваёй надзейнасцю Лідзія Міхайлаўна Ярмошына.

«Я думаю, Лідзія Міхайлаўна, вам трэба ўзначаліць гэты працэс», – сказаў Лукашэнка.

Хоць у старшыні ЦВК Лідзіі Міхайлаўны і свая куча праблемаў: не ведае, да прыкладу, як ацяпляць велізарны катэдж плошчаю 270 квадратных метраў у Драздах:

«Делать что-то постоянно надо: то калитку, то ворота […] Для жизни в доме надо вкладывать много средств. На пенсии, конечно, дом содержать очень дорого. Честно, я работаю на его содержание».

Цяжка жывецца беларускім чыноўнікам на пенсіі, аднак час ад часу можна падзарабіць на халтуры. Гэтак, Лідзія Ярмошына назвала аптымальную дату для наступных «прэзідэнцкіх выбараў» – 30 жніўня. Акурат у дзень народзінаў Лукашэнкі. А падарункі Лукашэнка любіць (ды з задавальненнем прыняў ад кіраўніка Узбекістана Шаўката Мірзіёева статую хакеіста).

Вдоль вилл и коттеджей министров

Настурция душно цветёт

В закрытом посёлке под Минском

Известная Лида живёт

Свершений своих не стесняясь

Идёт в избирком не спеша

Хорошая бабушка Лида

А чем же она хороша?

Спросите об этом у Саши,

Что в доме напротив живёт!

Он с именем Лиды ложится

Он с именем Лиды встаёт

На пенсию не отпускает

Ведь в ней его сила и мощь!

Кто так, как она посчитает?

Кто сварит предвыборный борщ?

Кто выборы в твой день рожденья

Назначит, людей не стыдясь?

И вот, пока Лида считает,

У Саши корона и власть!

Больш за адзінаццаць мільёнаў долараў плануюць выдаткаваць сёлета на правядзенне парламенцкіх «выбараў». Атрымліваецца, што кошт «абрання» аднаго дэпутата – прыблізна 65 тысяч долараў. Што на гэта беларусы?

«Не, ну канечне трэба. Павінна быць нейкае… Нешта… Штосьці павінна быць. А так, я, у прынцыпе, дэпалітызаваны, палітыкаю не цікаўлюся».

«Бо я нікому не веру. Яны сабе дачы будуюць, а я жыву ад заробку да заробку».

Але не трэба так хвалявацца. Грошы ёсць! Лукашэнка вылучыў са «свайго» фонду амаль 400 тысячаў рублёў на адпачынак у Беларусі… дзяцей з Кітаю.

Сцяпан Святлоў, belsat.eu

Калаж з фота: Natallia Ablazhei / Reuters / Caters News / Forum