Што рабіць, калі ўдавілася дзіця? 7 спосабаў, як ратаваць людзей

Ці кожны з нас умее рабіць штучнае дыханне? А ратаваць чалавека з пажару ці вады? Героі нашага выпуску пра гэта не думалі, а проста кінуліся дапамагаць іншым. І ў іх атрымалася.

Доктар медычных навук, спецыяліст з Чырвонага крыжа і экс-супрацоўнік МНС паказваюць, як ратаваць людзей у самых тыповых сітуацыях. Паглядзіце гэты выпуск, – і вы таксама будзеце падрыхтаваныя.

У праграме вы пабачыце неверагодныя гісторыі выратаванняў.

На заводзе «Палімір» у Наваполацку ў 2016 годзе не спрацавала сістэма бяспекі. Андрэй Швілпо секундным рашэннем уратаваў сябе і калег па цэху ад гібелі. За дзеянні не па інструкцыі яго прызналі вінаватым, далі штраф і хатнюю хімію.

Як атрымалася, што 7 чалавек з пажару ўратавала котка Мурка з Пружанаў? Глядзіце ў адмысловым рэпартажы!

Экспертамі выпуску выступілі лекар-рэаніматолаг Андрэй Вітушка, былы супрацоўнік МНС Андрэй Дундукоў і спецыяліст Чырвонага Крыжа Аксана Дудэнас.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Больш матэрыялаў

Калі ад Лукашэнкі пабягуць высокапастаўленыя чыноўнікі?

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

«Таго, што не дыхаў, выкінулі з аўтазака». Сведчанні ахвяраў гвалту

Планы Расеі: зрынуць Лукашэнку ці захаваць яго любой цаной?

«Калі дыктатару няма чым плаціць арміі, яна разварочвае штыкі ў ягоны бок»

«Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне». Што адбываецца за дзвярыма больніцаў?

Не важна, чым скончацца выбары. Самае цікавае пачнецца пасля іх

«Прадай кватэру і на гэтыя грошы купі дзве». Ці варта рызыкаваць падчас крызісу?