Што плануе Лукашэнка і як адкажуць яму беларусы? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Хто спыніць тэрарызм Лукашэнкі? Аналіз міжнародных наступстваў зліву размовы Зайцава

У Кіеве ўжо вядуць экспертызу запісаў у справе журналіста Паўла Шарамета, абнародаваных 4 снежня ў выданні «EUobserver» і на канале «Беларускі Народны Трыбунал». На аўдыё – нарада тагачаснага кіраўніка КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава, які абмяркоўвае з супрацоўнікамі, як трэба забіць за мяжою шэраг «замоўленых» Лукашэнкам асобаў. Ці возьмуцца за расследаванне краіны, у якіх планавалася ці адбылося забойства і як новыя факты паўплываюць на стаўленне да Лукашэнкі Еўропы і Расеі? Высвятляла Юлія Цяльпук.

Вялікая акцыя пратэсту і альтэрнатыўны ўсебеларускі народны сход

Аляксандр Лукашэнка збірае Усебеларускі народны сход, а пасля яго плануецца рэферэндум для магчымых зменаў у Канстытуцыю. Як перашкодзіць планам незаконнага кіраўніка Беларусі? Інтэрв’ю з Аляксандрам Дабравольскім, палітычным дарадцам Святланы Ціханоўскай. У мінулым – народны дэпутат Савецкага Саюзу і дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, адзін з лідараў Аб’яднанае Грамадзянскае партыі.

Піяр на каронавірусе. Як дыктатар выкарыстоўвае эпідэмію ў сваіх мэтах

Лукашэнка зноў хваліцца ўяўнай правільнасцю сваёй палітыкі ў барацьбе з пандэміяй кітайскага каронавіруса. На гэты раз – эканамічнымі поспехамі ігнаравання вірусу перад працоўнымі заводу «Гарызонт». Аднак што хаваецца за гэтымі словамі і якія рэальныя дзеянні прыкрывае ковідам рэжым? Матэрыял Змітра Міцкевіча.

Пратэсты ў ЗША не паўплываюць на беларускую сітуацыю

Інтэрв’ю з Таццянай Кулакевіч, доктаркай палітычных навук, выкладчыцай універсітэту Паўднёвае Флорыды, ЗША

Беларусь ці Украіна. Што будзе ў прыярытэце для прэзідэнта Байдэна?

Перазагрузка дачыненняў з Расеяй, развязванне беларускага пытання або ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе? Якая з гэтых замежных праблемаў станецца прыярытэтам для амерыканскае вонкавае палітыкі пасля інаўгурацыі Джоў Байдэна, што адбудзецца 20 студзеня? І ці станецца наагул, улічваючы глабальную сітуацыю, амерыканскія ўнутрыпалітычныя гульні і новыя падрабязнасці маштабнае кібератакі, за якой, паводле інфармацыі ЗША, стаяла Расея? Высвятляла Святлана Аўчарова.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Maxim Guchek / TASS / Forum