Што пад скурай у міністра Караева і чаму насамрэч знялі Шуневіча?


Пакуль грамадзяне засяроджаныя на зборы ўраджаю, Святлана Калінкіна і кіраўнік Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі ў эфіры праграмы «Размова» падсумоўваюць, што вырасла, а што загінула за лета на палітычных палетках Беларусі.

Госць праграмы лічыць, што лета беларускіх чыноўнікаў прайшло адносна спакойна і гучных кадравых зменаў было не так шмат. Адстаўка міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і прызначэнне на ягонае месца Юрыя Караева стала хіба што не самай гучнай кадравай зменай. А адбылася яна, на думку Пятра Рудкоўскага, таму, што сёння Лукашэнка робіць стаўку на мяккую сілу.

«На перыяд парламенцкіх, хутчэй за ўсё, і прэзідэнцкіх выбараў, робіцца стаўка на мяккую сілу. Гэта значыць: дзеем мяккімі спосабамі, але калі бачым, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю або хтосьці пераступае некаторыя межы, то будзем дзеяць вельмі рашуча. Гэта прызначэнне спадара Караева на пасаду міністра ўнутраных справаў упісваецца ў новую логіку. Ён прэзентуе імідж такога мяккага, схільнага да паблажлівасці, да дыялогу сілавіка. Тым не менш, калі прыйдзе час, то ён ці будзе паменены ці – а мы не ведаем, што там у яго пад скурай, – цалкам магчыма, што ў іншай ролі ён таксама добра выступіць», – выказаўся госць «Размовы».

Таксама ў праграме:

  • Чаму новы галоўны ідэолаг – добры знак для Беларусі?
  • Каго больш не любіць народ: цэнтральную ўладу ці рэгіянальных кіраўнікоў?
  • Чаму стыль кіравання цвёрдай рукой больш пасуе прэзідэнту?

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.