Што найчасцей павялічваюць беларусы? Адказвае пластычны хірург

«Мова нанова» завітала да беларускамоўнага пластычнага хірурга Аляксея Дужага.

Аляксей раскажа пра сябе, працу і пакажа свае інструменты. Не пужайцеся – яны ў герметычных упакоўках і выглядаюць зусім не страшна. Вы даведаецеся падрабязнасці працы пластычнага хірурга: што звычайна хочуць палепшыць жанчыны, а што – мужчыны, калі даводзіцца адгаворваць кліента ад аперацыйнага ўмяшання і чым адрозніваецца рынапластыка ад блефарапластыкі.

А ў граматычнай частцы будзем разбірацца, як правільна пісаць запазычанні: трыа ці трыо, Токіа ці Токіо. Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Беларуская мова вярнулася ва ўжытак. Ды яшчэ як!

Беларуская мова аддзяляе ад катаў і забойцаў

Ян Грыб – герой беларускіх пратэстаў

Не шануем беларускага – маем «крэпкага арэшка»

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст