Што мы будзем рабіць, калі робат закахаецца?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQlJhLTZDdjFtVEElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Адказ на гэтае пытанне паспрабуюць знайсці ўдзельнікі сёлетняга Давосу, які прысвечаны 4-ай індустрыяльнай рэвалюцыі.Сёлета Украіна распачынае стварэнне міжнароднага фармату для перамоваў пра вяртанне паўвострава, які анексавала Расея. Пра гэта паведаміла міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе. Але Украіна – усяго толькі адна з шэрагу сурёзных тэмаў Давосу.На форум у Давос прыбыло 2,5 тысячы дэлегатаў з усяго свету. Людзей шмат, але сімвалам сёлетняга спаткання не чалавек, а робат, які прыйшоў на замену Homo Sapiens. Робат-ратавальнік, названы «HUBO», прызначаны для працы ў раёнах стыхійных бедстваў. Ён сімвалізуе імклівыя змены ў эканоміцы, якія нясе з сабой 4-я індустрыяльная рэвалюцыя, якая стала асноўнай тэмай форуму. У бліжэйшыя пяць гадоў робаты і штучны інтэлект выціснуць з традыцыйнага рынку працы больш за 5 мільёнаў чалавек – такія прагнозы гучаць у швейцарскіх гарах.Выканаўчы дырэктар форуму Эспэн Барт Эйдэ лічыць, што 4-ая індустрыйная рэвалюцыя закране кожнага:

«З аднаго боку, яна можа прывесці да значнага прагрэсу і новых магчымасцяў, калі ключавыя распрацоўкі аб’яднаюцца. Напрыклад, «Big Data» – тэхналогія апрацоўкі вялікіх аб’ёмаў інфармацыі. Ці біясеквенаванне – яно прынясе такія наступствы, пра якія мы і думаць не маглі. А вось аўтаматызацыя прыбярэ неабходнасць у таннай працоўнай сіле».

На гэтай частцы форуму эксперты, інвестары і палітыкі вырашаюць, як даць рады з выгодамі і выклікамі, якія нясе няспынная лавіна інавацыяў.Чжу Мінь з Міжнароднага валютнага фонду бачыць у іх шэраг сацыяльных і этычных праблемаў:

«Калі ёсць робаты з магчымасцю думаць, то што мы зробім, калі робат, напрыклад, закахаецца?»

У іншых залах шукаюць выйсця з палітычных ямаў, выкапаных задоўга да інфармацыйнай рэвалюцыі. Ідуць перамовы на тэму інтэграцыі турэцкай і грэцкай частак Кіпру, перамовы аб мірным урэгуляванні між Ізраілем і Заходнім Берагам ракі Іярдан. У нейтральнай Швейцарыі сустрэліся кіраўнікі краінаў, між якімі не раз прабегла чорная котка адкрытых і прыхаваных узброеных канфліктаў, такіх як Пакістан і Афганістан. Увогуле Давос – гэта месца сустрэчы інтарэсаў грамадскіх дзеячаў, інвестараў і вытворцаў, дзе абмяркоўваюць найважнейшыя праблемы свету.Прэзідэнт кампаніі «ENI» Эма Марчэгалья галоўным пытаннямі сённяшняга дня лічыць праблемы міграцыі, уцекачоў ды тэрарызму.

«Адказ на іх – вяртанне да нашых агульных каштоўнасцяў і дзейнасць разам. Калі мы кажам пра падзеі ў эканоміцы, то гэта падзеі на рынках, што развіваюцца, гэта зніжэнне росту. Трэба падумаць пра кошты на нафту і пра падзеі на фінансавых рынках. Адказ на ўсё гэта – не нацыяналізм, не думкі толькі пра выбарцаў і толькі пра нацыянальныя праблемы. Адказ на ўсё гэта – дзейнасць як адзінае цэлае», – кажа Марчэгалья.

А ў гэтым чалавецтву ўжо дапамагаюць інфармацыйныя тэхналогіі, што значна паскорылі глабалізацыю і эканамічнае развіццё.Яраслаў Сцешык, «Белсат»