Што Лукашэнка дорыць на Новы год? Сатырычнае шоу


На экстранным карпаратыве ў Лукашэнкі жадаюць, каб у новым годзе ўсё было па-старому, і хорам лічаць не бой курантаў, а прэзідэнцкія тэрміны!

А «Хай так TV» дбае пра ваш святочны настрой і распавядае, што можа здарыцца пад Новы год з вамі, вашымі суседзямі, супрацоўнікамі гарадскіх службаў і нават з уладамі.

Глядзіце ў новым выданні:

  • Лукашэнка: Можа, нам рэжым памяняць на больш стабільны?
  • З новага года чыноўнікаў трэба перасадзіць.
  • Старэйшы лейтэнант Хапуновіч і Дзед Мароз – ДТЗ на Новы год.
  • Хай толькі пад елкамі будзе «вата»! – навагодні рэп ад МС ХАЛЫЧа.

А з поўнай версіі праграмы вы даведаецеся яшчэ і:

  • Чаму ў адну кватэру можа спатрэбіцца два Дзеда Марозы?
  • Што абавязкова мусіць быць у багажніку.
  • Пра што просяць беларусы ў навагодніх лістах?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.