Размова Што Кітай зробіць з Беларуссю?


За 25 гадоў Кітай стаў адной з найбуйнейшых эканомік свету, а кіраўнік Беларусі не можа ганарыцца і трацінай падобных поспехаў.

Усходнія партнёры прапаноўваюць канкрэтныя праграмы і праекты для рэалізацыі ў нашай краіне. Вось толькі не заўжды гэтымі праектамі задаволенае мясцовае насельніцтва. Эксперт у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін зазначае, што скаргі не заўжды маюць рацыю.

«Кітайцы даюць магчымасці фінансавання або нейкія праекты, але далей усё залежыць ад нас. Па-першае, за якія праекты мы возьмемся. У кітайцаў, як і ў любой краіне, ёсць вытворчасці, ад якіх гэтая краіна жадае пазбавіцца. У тым ліку і тыя, што нясуць вялікую пагрозу для экалогіі ды чалавека. Далей іх справа прапанаваць, а нашая – правесці экспертызу і паглядзець, наколькі гэта каштоўнае будзе для нас, нашага здароўя, будучыні і гэтак далей. Вось калі мы пагаджаемся на такія вытворчасці, мы мала думаем пра перспектывы нашыя і нашых дзяцей. Так што тут пытанні не да Кітаю, а, хутчэй, да нас: наколькі адказна мы ставімся да такіх праектаў», – выказаўся госць праграмы «Размова» са Святланай Калінкінай.

Эксперт падкрэслівае, што некалькі краінаў са слабой эканомікай ужо сёння расплачваюцца за неабачлівае карыстанне кітайскімі прапановамі. І Беларусь таксама можа патрапіць у гэтую пастку.

«Такое ўражанне, што пайшоў покліч: хлопцы, там грошы даюць! І пабеглі, не думаючы, што потым, як будзем расплочвацца», – зазначыў Яўген Красулін.

Падрабязней аб беларуска-кітайскіх перспектывах глядзіце ў праграме «Размова» са Святланай Калінкінай з экспертам у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўгенам Красуліным.

Глядзі таксама
Каментары