ПраСвет Што генерал ЗША зразумеў у Беларусі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Расея не залежная ад Літвы і ад Беларусі. Не цяпер, але, можа, у будучыні

Масква заяўляе пра ўзмацненне сваёй энергетычнай бяспекі. «Газпром» урачыста адкрыў тэрмінал для прыёму звадкаванага газу ў Калінінградзе, які дазволіць ажыццяўляць пастаўкі ў рэгіён марскім шляхам. То бок у абыход Літвы і Беларусі. Якія страты могуць панесці Вільня і Менск? Вольга Жарнасек

Амерыканскі генерал Бэн Годжэз: «Мяне ўразіла рашучасць Беларусь навучыцца быць самастойнаю»

Беларусь зліквідавала абмежаванні на колькасць у ёй амерыканскіх дыпламатаў. Перад гэтым нашую краіну наведалі высокапастаўлены чыноўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Ўэс Мітчэл і група экспертаў у справах бяспекі. Сярод іх быў амерыканскі генерал-лейтэнант Бэн Годжэз. Што дасведчаны вайсковец зразумеў у нашай краіне? Пра гэта ў інтэрв’ю з былым камандзірам арміі Злучаных Штатаў у Еўропе, а цяпер адным з кіраўніком вашынгтонскага Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі.

Томас ваш і наш. Што Беларусь можа выгуляць на ўкраінскай аўтакефаліі?

Томас для Украіны прымусіў задумацца Аляксандра Лукашэнку пра пытанні веры. Што можа на фоне пагаршэння адносінаў з Уладзімірам Пуціным і рэлігійнага супрацьстаяння паміж Масквою і Кіевам выгуляць у Крамля наш праваслаўны атэіст – Дзяніс Дзюба.

Ігар Мельнікаў: «У 1944 г. павінная была з’явіцца дывізія імя Каліноўскага»

75 гадоў вызвалення Беларусі ад немцаў, а, можа, 80 гадоў з пачатку Другой сусветнай вайны ці нешта цалкам іншае? Якія галоўныя гістарычныя юбілеі мы будзем адзначаць сёлета. Як яны паўплываюць на дачыненні беларусаў з суседзямі. Пра гэта ў інтэрв’ю з кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым

Палякі ды немцы масава ліквідуюць дзікоў, а Менск хавае свіную чуму

Афрыканская свіная чума лютуе ў Беларусі шмат гадоў запар. Улады Беларусі не прызнаюць, што праблема ёсць, але шыла ў меху не схаваеш. Шкодзіць сабе – справа асабістая. Горш, калі наступствы маўчання і частковай бяздзейнасці афіцыйнага Менску прыводзяць да сур’ёзных эканамічных наступстваў у суседніх краінах. Ігар Кулей працягне.

Глядзі таксама
Каментары