Што для шляхціча важнейшае: жонка ці шабля?

Калі ў Беларусі з’явілася шляхта? Што такое «сармацкі строй»? Ці сінонімы словы «шляхетны» і «шляхецкі», «шляхціч» і «шляхціц»? Якой зброяй карысталася шляхта?

Госць перадачы – кіраўнік шляхецкага тэатра «Захаранка Арт-груп» Андрэй Захаранка не толькі адкажа не ўсе гэтыя пытанні, але і павучыць махаць шабляй ды танчыць, як сапраўдная беларуская шляхта. У граматычнай частцы будзем шукаць адрозненні паміж словамі «занятак» і «заняткі». Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?