Кожны з нас Што будзе з курсам долара напрыканцы года і ці чакае Беларусь эканамічны шок?




Кожнага з нас хвалюе эканамічная сітуацыя ў Беларусі: што будзе, калі рване долар, што будзе, калі закрыюць завод, на якім вы працуеце, што будзе, калі Расея падыме кошты на газ?

У студыі ток-шоу «Кожны з нас» вядомыя беларускія эканамісты ды палітыкі, а таксама аўтарытэтныя эксперты з самых розных сфер спрабуюць даць адказ на пытанне: што чакае беларускую эканоміку і што трэба рабіць сёння, каб заўтра Беларусь сапраўды была эканамічна развітай і незалежнай дзяржавай.

Адно з вострых пытанняў – адносіны з Расеяй. Павал Севярынец упэўнены: нам трэба перастаць прадаваць незалежнасць і мову за нафту і газ, і лепш, каб як мага хутчэй кошты на гэтыя рэсурсы сталі для Беларусі рынкавымі. Да таго ж, нягледзячы на буйны экспарт ва ўсходнюю суседнюю краіну, эксперты кажуць пра іншыя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы, а менавіта – значнае павелічэнне аб’ёмаў гандлю з заходнімі краінамі.

«Купляйце беларускае»… у тры разы даражэй. Чаму беларускія тавары часам каштуюць ажно ў два ці нават тры разы больш і ці можа беларуская эканоміка быць канкурэнтаздольнай – яшчэ адно пытанне. Нарэшце, якія змены патрэбны Беларусі: паступовыя рэформы ці шокавая тэрапія, пра якую кажа спадар Станіслаў Шушкевіч. І што беларусам варта рабіць сёння, каб заўтра жыць не горш за швейцарцаў.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары