Што Аляксандр Лукашэнка шукае ў Вʼетнаме?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbWNUckxmVzhtRkklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Абяцаў спачатку паехаць у Расею, аднак абяцанкі, як вядома, – гэта цацанкі. Свой чарговы першы афіцыйны замежны візіт на найвышэйшай пасадзе краіны Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе ў Вʼетнам.Дый нават другі візіт – зноўку ж не ў Белакаменную, а ў Таджыкістан. Няўжо Лукашэнка топча нейкі новы шлях?А што рабіць, калі Крэмль таксама ломіць традыцыю ды марудзіць з чарговым крэдытам для падтрымання штаноў свайго беларускага хаўрусніка? І гэта не зважаючы нават на тое, што цяпер Лукашэнка просіць у Еўразійскага фонду стабілізацыі ўжо нават не 3, а хаця б $ 2 млрд. Цікава, што чаканні ў адваротным кірунку афіцыйны Менск не дэвальвуе: ад Міжнароднага валютнага фонду Беларусь па-ранейшаму спадзяецца атрымаць запаветныя $ 3 млрд.Госць «Гарачага каментара» – эканаміст Леанід Заіка. У Туркменістане Аляксандр Лукашэнка зробіць толькі перасадку, мяркуе адмысловец. У Вʼетнам ў савецкія часы пастаўляліся беларускія трактары, аўтамабілі і вопратку, а цяпер варта аднавіць былы гандаль, заўважыў адмысловец.«Вʼетнам – сацыялістычная краіна паводле назвы і паводле сутнасці, і Беларусь – неа-сацыялістычная», – адзначыў спадар Заіка. Расея будзе туды пераводзіць свае патокі турыстаў, а Беларусь можа заінвеставаць у турыстычны бізнес, мяркуе эксперт.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu