Што акрамя грошай маглі скрасці з сейфу ГУБАЗіКу? Былы следчы каментуе прапажу $ 270 000


З сейфу праваахоўнікаў знікла амаль $ 270 000. Cейф месціўся ў Галоўным упраўленні барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Здарылася гэта 8 студзеня. Але справа выйшла на святло толькі цяпер. І толькі таму, што беларускія следчыя звярнуліся па дапамогу да сваіх украінскіх калегаў.

Рэч у тым, што падазраваны спачатку ўцёк ува Украіну, а потым – у Румынію. Інтэрнаўты жартуюць, а мы пытаем, як так атрымалася, што крадзеж у асабліва буйным памеры здарыўся пад носам праваахоўнікаў.

«У мяне ў сейфе былі крымінальныя справы», – распавядае былы следчы Алег Волчак.

Паводле Волчака, ў сейфе ГУБАЗ маглі быць «дакументы па нашых міліярдэрах».

«Мяне як следчага хвалююць не грошы… Гэта аддзел па барацьбе з арганізаванаю злачыннасцю і ў іхным сэйфе магла быць дакументацыя па крымінальных ды карупцыйных справах. Там маглі быць дакументы па нашых міліярдэрах або чыноўніках», – разважае Волчак у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!