Мова Нанова Што агульнага паміж хмарачосам у Дубаі і рудніком у Салігорску?


Якія адпаведнікі ў літаратурнай мове маюць словы «тармазок», «клетка» і «спяцоўкі»? Навошта шахцёрам патрэбныя самавыратавальнікі? Наколькі доўгі працоўны век гарнякоў? Пра тое, што адбываецца пад зямлёй у ваколіцах Салігорска распавядзе вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку беларускамоўны шахцёр-электрык Андрэй Прытуляк.

Капальня, падземны руднік = шахта

Гарняк = шахцёр

Калійная соль

Здабыча – рус. добыча

Карысныя выкапні – рус. полезные ископаемые

Мінеральныя ўгнаенні – рус. минеральные удобрения

Выпрацоўка = вырабатка

Хімічная прамысловасць – рус. химическая промышленность

Клетка (разм.) = клець, ліфт

Хуткасць спуску – рус. скорость спуска

Глыбіня – рус. глубина

Адлегласць – рус. расстояние

Цемра – рус. темнота

Ствол шахты – вертыкальны ход, праз які спускаюцца і ўздымаюцца людзі, матэрыялы, выкапні, абсталяванне і інш.

Штрэк – гарызантальны ход у шахце

Выйсце = выхад

Рыштунак (рус. снаряжение) і адзенне шахцёра: каска, самавыратавальнік (рус. самоспасатель), пялёстак для фільтравання пылу ў рэспіратары (рус. лепесток для фильтрования пыли), шахцёрская лямпа, ліхтар (рус. фонарь), пляшка / бутэлька вады, рэ́мень, нож, ключы, бірушы, пальчаткі (разм. спяцоўкі), роба

Тармазок (разм.) = ссабойка (ежа, якую шахцёры бяруць з сабой у шахту)

Камбайн

Здабывальны комплекс «ЛАВА» – рус. добывающий комплекс «ЛАВА»

Паветра – рус. воздух; струмень паветра – рус. струя воздуха

Пыл (муж. род) – рус. пыль

Спёка, гарачыня – рус. жара

Вентыляцыя

Электрычнасць – рус. электричество

Ціск – рус. давление

Тэхніка бяспекі – рус. техника безопасности

Аварыйны план выратавання (рус. спасения)

Небяспека – рус. опасность

Абрушэнне = абвал

Шкодныя выкіды – рус. вредные выбросы

Газ метан

Прафесійныя хваробы – рус. профессиональные болезни

Глядзі таксама
Каментары