Што адбываецца ў школе, дзе вучыўся Быкаў?


«Родная мая мясціна, мабыць, не надта тыповая для раўніннай поўначы Беларусі – дужа зрыты рэльеф, пагоркі і лагчыны, раўкі, балацявіны і азёры», – гэтак Васіль Быкаў апісваў Бычкі – вёску, дзе нарадзіўся. Цяпер тут усяго некалькі дамоў: сталых жыхароў амаль не засталося, у асноўным – дачнікі.

Падворак Быкава ў вёсцы быў крайні. Але пасля смерці пісьменніка хату, дзе жыла ягоная сям’я, знеслі. А на яе месцы пабудавалі музей. Наглядчыкам у ім працуе пляменнік Быкава Мікалай Харак.