Што адбываецца са стачкай на «Беларуськаліі»?


Стачка пачне прырастаць лавінападобна толькі пасля таго, як на адным прадпрыемстве будуць баставаць некалькі сотняў працаўнікоў. У гэтым упэўнены ўдзельнік стачкаму «Беларуськалію» Аляксандр Курбан, які распавёў пра страхі і надзеі работнікаў у эфіры «Размовы» Святланы Калінкінай.

Аляксандр Курбан далучыўся да страйку, калі адмовіўся падымацца на паверхню пасля змены ў шахце. Сёння ён ды іншыя сябры стачкаму змагаюцца за перамены ў краіне. Да стачкі штодня далучаюцца новыя людзі, але, на думку госця праграмы, каб пратэст разгарнуўся шырока, трэба больш часу. Працаўнікі баяцца страціць дабрабыт, застацца без працы, сутыкнуцца з рэпрэсіямі. Як і ўсе іншыя жыхары краіны.

«Большасць чакае, калі мы разрасцемся прыкладна да пяцісот чалавек. Тады яны сапраўды пабачаць, што мы ўяўляем сур’ёзную моц. Тады яны будуць гатовыя да нас далучыцца, бо будуць упэўненыя, што ўсіх не звольняць, што праўда будзе за намі», – распавёў пра справы стачкаму «Беларуськалію» Аляксандр Курбан.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Facebook Аляксандра Курбана