Шошын: У Беларусі аўты ў 2-3 разы даражэй, чым у Польшчы – усё з-за супрацы з Расеяй


Доўга супраціўляўся, вагаўся ды паказваў, што мае цвёрдую руку. І гэтая рука не здрыганулася, каб падпісаць Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюзу. Аляксандр Лукашэнка пагуляўся ў незалежнасць ды зрабіў тое, чаго ад яго чакала Масква.

Іншыя краіны ЕАЭС (Арменія, Казахстан, Кыргыстан ды Расея) падпісалі Мытны кодэкс яшчэ летась у снежні. А вось Аляксандр Лукашэнка тады зрабіў дэмарш ды на саміт не паехаў. І праз некалькі месяцаў подпіс кіраўнік усё ж паставіў. Зрабіў гэта яшчэ ўчора, а пра гэта паведамілі спачатку расейскія медыі. І толькі пазней пацвердзілі і ў адміністрацыі Лукашэнкі. Гэтаму рашэнню папярэднічала спатканне з Уладзімірам Пуціным, калі былі дасягнутыя паразуменні аб пастаўках нафты і газу ды чарговым крэдыце. У «Гарачым каментары» – журналіст выдання «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.

Падчас размовы госць «Белсату» прывёў просты прыклад, як на беларусах адбілася эканамічная інтэграцыя з Расеяй:

«Забаранілі людзям набываць аўты за мяжой, на тэрыторыі ЕЗ, увялі нейкія неверагодныя мыты, сёння беларусы ездзіць на машынах 30- і 40-гадовай даўніны. Калі параўнаем рынак аўтаў у Беларусі ды ў Польшчы, то ў нашай краіне некаторыя машыны будуць у 2-3 разы даражэйшыя – гэта бярэцца з гэтай супрацы з Расеяй, з гэтага эканамічнага саюзу».

Чытайце таксама: