«Шок! Расейскія ваўкі ядуць беларусаў»


Вядоўца перадачы «Размова» Усевалад Сцебурака падводзіць вынікі тыдня і абмяркоўвае яго рэзанансныя сурезныя і забаўныя падзеі з аналітыкам праекту Belarus Security Blog Зміцерам Міцкевічам.

У рэкламнай гульні «Беларусьнафты» перамог… супрацоўнік «Беларусьнафты»:

– Сапраўдны каваль свайго шчасця!

Ваўкі тэрарызуюць вяскоўцаў у Гарадоцкім раёне, прычым ходзяць туды-сюды праз мяжу з Расеяй.

– «Хартыя, напрыклад, магла б напісаць: «Шок! Расейскія ваўкі ядуць беларусаў».

– Ага. Націсні, каб пабачыць!

НАТАўскія танкі едуць да польска-беларускай мяжы. Ці чакае на іх Міцкевіч?

– Я ж усе такі беларус, дзяржаўнік. Я не магу чакаць на НАТАўскія танкі!

– А калі мы падсядзем на іх і пад’едзем да Смаленска? Прэзідэнт абяцаў некалькі год таму палегчы як адзін пад Смаленскам. Але не сказаў з якога боку…

Таксама пра верагоднасць візіту амерыканскага шоўмен-прэзідэнта Трампа ў Беларусь, чаму ў рот не лезе тварог ад «Савушкіна прадукту» і пра шмат што яшчэ – у «Размове Сцебуракі».