Шлях рэабілітацыі пасля катаванняў

Псіхалагічная рэабілітацыя тых, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў, і чаму Ціханоўская – добрая вучаніца – у праграме «Беларускі свет».

У Чэхіі працягвае працу праграма медычнай эвакуацыі Medevac , якая дапамагае рэабілітавацца беларускам і беларусам, пацярпелым ад гвалту сілавікоў падчас паслявыбарчых пратэстаў. Яўген з Менску – адзін з тых, хто звярнуўся па дапамогу.

«У гэтым годзе з’явілася надзея, што можа ўсё змяніцца. 11 верасня я ведаў, што ў нас у Серабранцы збіраюцца а 8-й вечара. Я пераапрануўся, пайшоў да жонкі, каб даць харчы. Я выйшаў з крамы з харчамі, з белымі стужкамі, і тут пад’язджае аўтазак», – згадвае паслявыбарчыя падзеі Яўген.

Мужчына прайшоў курс рэабілітацыі. Нядаўна да яго з Беларусі пераехала цяжарная жонка Вольга, таму Яўген ужо ў стане распавесці сваю гісторыю затрымання і катавання.

«Мне жонка сказала, што цяжарная, за тыдзень да майго ад’езду. Я сказаў, што нікуды не паеду, але жонка настояла на паездцы, бо трэба галаву прывесці ў парадак. І я атрымаў прафесійную дапамогу ў Чэхіі. На шчасце, у мяне не было пераломаў. Было збіццё мяккіх тканак па ўсім целе, але з галавой былі праблемы. Псіхолагі сказалі: калі будзе вашая жонка, тады з вамі сустрэнемся яшчэ раз», – дадае Яўген.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Сам пацярпеў ад рук сілавікоў, але дапамагае іншым вярнуцца да добрай формы, робіць масаж.
  • Амапаўцы катавалі, бо знайшлі ў заплечніку бінты і сродкі для апрацоўвання ранаў.
  • Трэнер Ціханоўскай па аратарскім майстэрстве расказаў, чаму яна – прыклад добрага аратара.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu

Больш матэрыялаў

«Калі мяне зловяць, то вывезуць у лес». Сведка забойства Тарайкоўскага

Польскія медыі ў шоку: беларус выштурхнуў аўтобус

Як расстрэльвалі пратэстоўцаў. Сведчанні

Інсульт праз сілавікоў: шматдзетная маці праходзіць рэабілітацыю ў Вроцлаве

Беларусы пра жыццё ў Расеі

Дырэктарку «MolaMola» пераследавалі за супрацу з Эдуардам Бабарыкам

Як беларускія ўцекачы жывуць у лагерах

Як Лукашэнка недаацаніў беларускіх жанчын