Шлях Беларусі – на Усход ці на Захад? Прэм'ера новага ток-шоў Эдуарда Мельнікава


Ці далей Беларусь павінна быць закладнікам геастратэгічнай імперскай палітыкі Расеі?

Два гады таму сацыёлагі цікавіліся пра дзеянні беларусаў у выпадку агрэсіі з боку Расеі. Большая частка апытаных вырашыла, што лепей у такой сітуацыі прыстасоўвацца а што цяпер думаюць беларусы?

У верасні на Беларусь прыйшла вайна, пра якую ўсе ведалі загадзя. Гэта звалася вайсковымі вучэннямі «Захад-2017». Краіны-удзельніцы АДКБ, найперш Расея і Беларусь адпрацоўваюць выкананне маштабнай вайсковая аперацыі. Але ж калі вайскоўцы нешта адпрацоўваюць – яны рыхтуюцца да вайны сапраўднай. Да якой? Глядзіце першы выпуск праграмы «Рапарт» на Белсаце!

Эксперты праграмы – маскоўскі палітолаг Дзмітрый Балкунец, прадстаўніца «Міжнароднага цэнтру “Наш дом”» Вольга Карач, эксперт «Belarus security blog» Андрэй Паротнікаў ды палітык Мікалай Статкевіч.