Школьнікі задыхаюцца ў сінтэтыцы. Што рабіць?


Вольга Булгакава – мадэльерка, якая шые форму на замову – кажа, што часцей робіць гэта для дзяцей з нестандартнай фігурай, але і супермодныя строі ёй таксама замаўляюць.

Нават у дзелавым стылі ёсць свае трэнды, пра якія, на жаль, не чулі ў Беллегпраме. Напрыклад, паводле слоў Вольгі Булгакавай, школьнікі таксама лічаць актуальнымі жакеты «оўэрсайз» і спадніцы з плісіроўкай.

Медыкі рэкамендуюць дадаваць не больш як 55 % сінтэтыкі ў тканіны, з якіх будзе зробленая школьная форма, каб не выклікаць у дзяцей кантактны дэрматыт ці алергію, але большасць нятанных гарнітураў беларускіх вытворцаў на 90% складаюцца з паліэстру ды іншай сінтэтыкі. Таму набываць школьную форму еўрапейскіх вытворцаў – выбар многіх бацькоў. А ў сэканд-хэндзе – гэта яшчэ і танней.

Колькі каштуе індывідуальны пашыў школьнай формы, як набыць школьніку ўсё неабходнае, абнавіць яго гардэроб да зімы і не застацца без штаноў, глядзіце ў відэа (вышэй).

Фота REUTERS/Vasily Fedosenko/Forum