Школа ўвядзе онлайн навучанне?


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Бацькі школьнікаў выкладаюць у інтэрнэт перапіску, дзе класныя кіраўнікі пытаюцца ў іх, ці дзеці змогуць навучацца дыстанцыйна. Некаторых бацькоў гэта абурае: не ўсе маюць падключэнне да добрага інтэрнэту ці ноўтбукі з камерамі. Нават калі навучанне будзе адбывацца праз тэлебачанне, не ўсе маюць удома тэлевізар і падключэнне да дзяржаўных тэлеканалаў.

Да чаго рыхтавацца бацькам школьнікаў?

«Міністэрства адукацыі можа прапанаваць настаўнікам такі варыянт: мы праводзім заняткі для тых, каго бацькі прывялі, потым сядаем за кампʼютары і праводзім заняткі для тых, хто застаўся ўдома», – распавядае настаўніца Ганна Севярынец.

Педагог кажа, што гэта будзе катастрафічная нагрузка на настаўнікаў:

«Ні адна з гэтых частак адукацыйнага працэсу не будзе рабіцца якасна, бо гэта проста немагчыма фізічна. Таму адзінае выйсце – дыстанцыйнае навучанне, але я пакуль не ведаю, ці рашыцца Міністэрства адукацыі на гэты варыянт».

Таксама Ганна Севярынец заўважыла, што праз недахоп часу на засваенне ўсёй праграмы 4-ай чвэрці Міністэрства адукацыі прапануе скарачаць практычныя заняткі па прадметах на карысць тэарэтычных. На прыкладзе фізікі гэта азначае змяншэнне гадзінаў на рашэнне задач, але грунтоўнае вывучэнне тэорыі.

Іншыя тэмы глядзіце ў працягу выдання «Белсат Zoom».

belsat.eu