Шклоўская «мафія»: у каго Лукашэнка скраў вусы? Сатырычнае шоу


Нават унучка Лукашэнкі жартуе пра свайго дзеда, таму і нам няма чаго баяцца!

Апрача гэтага, у сатырычным шоу «Хай так TV» мы абмяркоўваем скачкі коштаў нафты, курсу беларускага рубля і… каронавірусу. А ў госці мы гэтым разам запрасілі чалавека, якога Аляксандр Лукашэнка клікаў да сябе ў каманду, «пакуль не позна», але той у выніку трапіў у БНФ.

Глядзіце ў новым выданні:

  • Ці пашанцавала нам нарэшце з нафтай?
  • «Я толькі да Кальварыйскай»: машына «хуткай дапамогі» ў Менску падвозіць нечаканага пасажыра.
  • Як выглядае Tik-Tok беларускага Міністэрства абароны.
  • Што з паўсядзённага жыцця беларусаў выглядае, як містычны трылер?
  • Размова з палітыкам, якога на Шклоўшчыне лічаць «чорным магам».

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.