Гарачы каментар Севярынец распавёў, як «адкасіць», калі цябе вярбуюць спецслужбы


Пакуль аўстрыйскі канцлер размаўляе пра правы чалавека з Аляксандрам Лукашэнкам, людзі, якія прадстаўляюцца «КГБ по Европейским Играм» робяць рэчы, якія нават у самыя сціплыя стандарты правоў чалавека не месцяцца. Пагрозамі і шантажом прадстаўнікі таямнічага Камітэту прымушаюць сябру Маладога Фронту і ўдзельніка Курапацкае варты Івана Мірончыка да супрацы. Пра абуральную гісторыю ў сваім Фэйсбуку распавёў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

«27 сакавіка Івана Мірончыка – гэта намеснік старшыні Маладога Фронту і абаронца Курапатаў – запрасілі ў кабінет да начальніка. Там яго чакалі два чалавекі, абодва прадставіліся: «КДБ па Еўрапейскіх гульнях». Першае пытанне было дзіўным: ці не гатовы Іван працаваць валанцёрам на Еўрапейскіх гульнях? Але следам за ягонай адмовай пачалася размова такога кшталту: «Іван, мы ж ведаем, што ты супрацоўнічаеш з Дзянісам Урбановічам, ты нядаўна стаў намеснікам старшыні Маладога Фронту, дык давай, супрацоўнічай з намі. Будзеш дакладваць, як сябе паводзіць Урбановіч, якія акцыі збіраецца ладзіць Малады Фронт. А калі не зробіш гэтага – можам завітаць да цябе дахаты. Можам там знайсці што-небудзь, можам дапамагчы табе звольніцца з працы ці зрабіць іншыя непрыемнасці. […]

Калі вы не перакананыя, што вытрымаеце ціск (звальненне з працы, праблемы па лініі сваякоў, нейкія гадасці, на якія нашыя спецслужбісты на жаль дагэтуль здольныя), тады проста трэба адмаўляцца ад палітычнай дзейнасці. Досвед большасці маладафронтаўцаў паказвае, што ціск магчыма вытрымаць, дастаткова толькі сказаць «не» і апублічыць гэтыя дадзеныя. Ні ў які суд яны пасля не пойдуць, таму што ім (спецслужбістам) супрацьпаказаная засветка…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары