Севярын Квяткоўскі: У гібрыднай вайне міліцыя важнейшая за армію


Навошта ўладам спатрэбілася з такім размахам адзначаць 100-годдзе беларускай міліцыі? 4 сакавіка ў цэнтры Менску будзе зладжаны марш міліцыянераў.

Публіцыст Севярын Квяткоўскі выказвае думку, што ў магчымай гібрыднай вайне роля тых самых унутраных войскаў куды больш важная, чымсьці арміі: «З гледзішча дзяржавы іх трэба падтрымаць маральна».

Квяткоўскі кажа, што міліцыя – гэта зрэз грамадства, там розныя людзі, і нельга казаць, што беларускія сілавікі пазіраюць на Крэмль: «Толькі ідыёт можа думаць, што з дапамогай Масквы ажыццявіць карерны ліфт: здраднікаў выкарыстоўваюць адзін раз».

Асобны выпадак – міністр унутраных справаў у форме НКУС… Пра гэта, піяр на Курапатах і незаўважанае 950-годдзе Менску – у «Размове Сцебуракі».