Севярынец выйшаў з-пад арышту і распавёў, як здзекаваліся з вязняў у Дзень міліцыі

Сёння пасля 10-содневага арышту на волю выйшаў сустаршыня БХД Павал Севярынец. Палітыка прывентыўна затрымалі перад пачаткам акцыі салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 лютага. Праз некалькі дзён Севярынца асудзілі толькі за тое, што ён заклікаў узяць удзел у гэтай акцыі.

Павал Севярынец з намі на сувязі:

«Усе прайшло цярпіма, што датычыць быту. Але па вялікім рахунку за пост у Фэйсбуку і заклік да салідарнасці – 10 содняў гэта, канешне, беззаконне. Трое сутак мне давялося адбываць у ізалятары часовага ўтрымання, чамусьці да суда трымалі там, нічога не кажучы ні мне, ні маёй сям’і, а затым асудзілі і далі яшчэ 10. Самае кепскае – гэта быў Дзень савецкай міліцыі. У гэты дзень проста пачалося бязмежжа: забіралі матрацы ў тых, хто быў у маёй камеры, запусцілі туды вашывага чалавека, не вадзілі яго на «пражарку», крычалі, забіралі асадкі, паперу… Усяляк святкавалі як толькі можна Дзень міліцыі…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Астравецкая АЭС (не)гатовая да запуску